Наваковіч Святлана Канстанцінаўна
Па выніках 1 квартала 2018 года на сумесным пасяджэнні адміністрацыі і прафсаюзнага камітэта прадпрыемства лепшым грамадскім інспектарам па ажыццяўленні грамадскага кантролю за выкананнем нормаў і правілаў па ахове працы ў дзяржаўным прадпрыемстве
«Пінскводаканал» прызнана пробаадборшчык выпрабавальнай лабараторыі цэха вадаправода Новаковіч С.К.

Святлана Канстанцінаўна актыўна ўдзельнічае ў справе забеспячэння здаровых і бяспечных умоў працы работнікаў лабараторыі, сочыць за спраўнасцю абсталявання, інструмента, сродкаў абароны, за забеспячэннем работнікаў санітарна-бытавымі памяшканнямі, пастаянна павышае свой узровень ведаў у галіне аховы працы.
Галоўным у сваёй працы ў якасці грамадскага інспектара па ахове працы Новаковіч С. К. лічыць строгае выкананне патрабаванняў па ахове працы пры выкананні работ. Сумесна з начальнікам лабараторыі штодня ўдзельнічае ў ажыццяўленні перыядычнага кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове працы, праяўляе прынцыповасць і настойлівасць. Пры выяўленні недахопаў ажыццяўляе кантроль за іх ліквідацыяй. Парушэнні, не ліквідаваныя ў пачатку працоўнага дня, рэгіструюцца ў «Часопісе штодзённага кантролю» з указаннем адказных за іх ліквідацыю.
Пакой прыёму ежы на ўчастку «Водазаборныя збудаванні».
Дзякуючы настойлівасці і прынцыповасці пробаадборшчыка Новаковіч С. К. своечасова папаўняюцца аптэчкі, набыты электрычны чайнік ў пакой персаналу, дэзінфікуючыя і мыйныя сродкі ў санітарны вузел, падтрымліваецца чысціня і ўтульнасць на аб’екце.
Асаблівае месца займае кантроль за станам вентыляцыйных сістэм лабараторыі, своечасовасцю іх аэрадынамічных выпрабаванняў і за выкананнем супрацьэпідэмічнага рэжыму ў лабараторыі.
Па выніках праведзенага кантролю па стане на 01.10.2017 года ёю выяўлена 3 парушэнні актаў заканадаўства аб ахове працы, уручаны 3 рэкамендацыі на ліквідацыю выяўленых. Усе парушэнні, выяўленыя ў ходзе кантролю, ліквідаваны кіраўніцтвам.
Святлана Канстанцінаўна-член санітарнай дружыны прадпрыемства і нязменны профгрупорг ўчастка «Водазаборныя збудаванні» на працягу ўжо 20-ці гадоў працы. Карыстаецца заслужаным аўтарытэтам і павагай у калектыве.
Старшыня
прафкама Т.В.Хлус