Ільготнік


ЛЬГОТЫ НА ПАСЛУГІ ГАРАДСКОГА ВОДАЗАБЕСПЯЧЭННЯ І КАНАЛІЗАЦЫІ ДЛЯ НАСЕЛЬНІЦТВА

№ пп Найменне ільгот Працэнт ільгатавання,%
1 Героі Беларусі, Героі СССР, Героі Сацыялістычнай Працы – удзельнікі ВАВ, поўныя кавалеры ордэна Айчыны, Славы. 100
2 Героі Сацыялістычнай Працы, поўныя кавалеры ордэнаў Працоўнай Славы. 50
3 Удзельнікі ВАВ. 50
4 Інваліды вайны. 50
5 Асобы, якія прымалі ўдзел у размініраванні тэрыторый і аб’ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыі ў 1943-1945 гадах. 50
6 Асобы, узнагароджаныя ордэнамі і (ці) медалямі СССР за працу і службу ў тыле ў гады ВАВ. 50
7 Асобы, якія працавалі на будаўніцтве абарончых збудаванняў, марскіх баз, аэрадромаў, на прыфрантавых участках чыгунак і аўтамабільных дарог. 50
8 Члены экіпажаў судоў транспартнага флоту, інтэрніраваных у пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў партах іншых дзяржаў. 50
9 Асобы, якія працавалі на прадпрыемствах г.Ленінграда ў перыяд блакады і ўзнагароджаныя медалямі «За абарону Ленінграда» і асобы, узнагароджаныя знакам «Жыхару блакаднага Ленінграда». 50
10 Непрацуючыя пенсіянеры з ліку вайскоўцаў, асоб начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, Следчага камітэта РБ, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз РБ, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю РБ, якія сталі інвалідамі з прычыны ранення, кантузіі, калецтва або захворвання, атрыманых пры выкананні абавязкаў ваеннай службы. 50
11 Інваліды з дзяцінства з прычыны ранення, кантузіі, калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі ў перыяд ВАВ або з наступствамі ваенных дзеянняў. 50
12 Непрацуючыя бацькі загінуўшых вайскоўцаў, якія дасягнулі ўзросту, які дае права на пенсію па ўзросту, альбо не дасягнулі такога ўзросту, але з’яўляюцца інвалідамі I або II групы. 50
13 Грамадзяне, якія захварэлі і перанеслі прамянёвую хваробу (наступствы ЧАЭС). 50
14 Інваліды I і II групы не маюць працаздольных членаў сям’і. 50

 

ЗАКОН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
14 чэрвеня 2007г. N 239-З
АБ ДЗЯРЖАЎНЫХ САЦЫЯЛЬНЫХ ІЛЬГОТАХ, ПРАВАХ І ГАРАНТЫЯХ ДЛЯ АСОБНЫХ КАТЭГОРЫЙ ГРАМАДЗЯН